BE RU EN

У Міністэрства аховы здароўя Беларусі зноў выходны?

  • 22.03.2020, 20:22

Статыстыка па заражэнні каронавірусам у нашай краіне не абноўленая.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу»:

- У хлопца з каронавірусам з Менска ўжо поўная палата. А тым часам, мабыць, у Міністэрства аховы здароўя зноў выходны. Зноў не абнаўляюць статыстыку ў нядзелю. Нашы чытачы ўжо накіравалі шмат лістоў са скаргамі ў СААЗ пра тое, што нас нясвоечасова інфармуюць з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.

У тым жа Казахстане статыстыка што да новых заражаных абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. Даюць яны і расклад па гарадах на інтэрактыўнай мапе на спецыяльна створаным сайце. У нашай «IT-краіне» чамусьці да такога не дадумаліся.

Фото: t.me/belamova

Апошнія навіны