BE RU EN

Нацбанк Беларусі раіць аплачваць карткай

  • 22.03.2020, 16:52

Банкі раяць наогул устрымацца ад выкарыстання гатоўкі.

Банкі рэкамендуюць беларусам скараціць выкарыстанне гатоўкі на карысць дыстанцыйнай аплаты тавараў і паслуг. Некаторыя і зусім раяць устрымацца ад аплаты гатоўкай.

Уся грашовая гатоўка, якая паступае ў Нацыянальны банк Беларусі, праз распаўсюд новага каранавірусу адпраўляецца на 14-дзённы карантын. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку 22 сакавіка, паведамляе tut.by.

У галоўным банку краіны нагадалі, што «пасля кантакту нават з чыстымі банкнотамі і манетамі неабходна выконваць традыцыйныя правілы гігіены», а самым бяспечным «з'яўляецца выкарыстанне бескантактавых аплат і дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання».

Апошнія навіны