BE RU EN

«Ніякіх аналізаў на каранавірус не бярэцца, усім ставіцца дыягназ пнеўманія»

  • 22.03.2020, 12:11

Шакавальныя падрабязнасці з Мар'інай Горкі.

З Мар'інай Горкі пішуць пра тое, як выконваецца абяцанне дыктатара забяспечыць усіх рэспіратарамі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста»:

– Цэнтральная раённая лякарня. Медсёстрам загадалі ў абавязковым парадку вырабіць або набыць за свае сродкі тысячу масак за самыя кароткія тэрміны. «З марлі шыйце, у крамах шукайце – вашы праблемы, у нас масак няма», – сказаў загадчык аддзялення.

Пры гэтым за васьмігадзінную змену нам дазваляюць выкарыстоўваць толькі дзве штукі. Пра тое, што ніякіх аналізаў на каранавірус не бярэцца, усім ставіцца дыягназ «пнеўманія» я ўжо нават не кажу – такая сітуацыя па ўсёй краіне.

Апошнія навіны