BE RU EN

Ва Украіне войска пачало патруляваць вуліцы падчас карантыну

  • 22.03.2020, 11:57

З 22 сакавіка на вуліцы ўкраінскіх гарадоў выйшлі супольныя патрулі УСУ, Нацгвардыі і Нацпаліцыі.

Узброеныя сілы Украіны ўдзельнічаюць у патруляванні ўкраінскіх гарадоў на перыяд абмежавальна-карантынных мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

"Для падтрымання грамадскай бяспекі і парадку з 22 сакавіка 2020 года ў населеных пунктах і ваенных гарнізонах пачнецца супольнае патруляванне ўзмоцненымі нарадамі Ваеннай службы правапарадку Узброеных сілаў Украіны", – гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія вайскоўцы пры патруляванні вуліцаў будуць узаемадзейнічаць з супрацоўнікамі Нацыянальнай паліцыі і вайскоўцамі Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Байцоў, якія былі задзейнічаныя ў ахове правапарадку, забяспечаць сродкамі абароны, антысептычнымі і дэзінфікоўнымі рэчывамі, падкрэслілі ў прэс-службе.

На стан вечару 21 сакавіка ва Украіне пацверджаны 47 выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю. Памерлі тры чалавекі, адзін вылечыўся.

Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Жытомірскай, Чарнавіцкай, Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Харкаўскай, Цярнопальскай і Данецкай абласцях, а таксама ў Кіеве. На ўсёй тэрыторыі краіны дзейнічае карантын.

Апошнія навіны