BE RU EN

У Кіеве забаранілі карыстацца дзіцячымі і спартовымі пляцоўкамі

  • 21.03.2020, 21:05

Забарона будзе дзейнічаць да паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі.

У Кіеве забаронена карыстацца дзіцячымі і спартовымі пляцоўкамі. Пра гэта гаворыцца ў пратаколе № 16 Сталай камісіі ТЭБ і НС «Аб папярэджанні распаўсюджвання вострай рэспіраторнай хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2, і ўвядзенні дадатковых абмежавальных мерапрыемстваў на тэрыторыі горада Кіева» ад 21 сакавіка, апублікаваным на сайце КГГА, піша unian.net.

– Раённым у горадзе Кіеве дзяржаўным адміністрацыям, камунальнаму аб'яднанню «Кіеўзеленбуд», ГУ Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Кіеве забяспечыць правядзенне інфармацыйнай і растлумачальнай працы пра забарону карыстання дзіцячымі і спартовымі пляцоўкамі ў парках, скверах і на прыдамавых тэрыторыях, – гаворыцца ў дакуменце.

Адказнымі за выкананне асобамі вызначаныя: кіраўнікі раённых у горадзе Кіеве дзяржаўных адміністрацый, в.а. генеральнага дырэктара КА «Кіеўзеленбуд» Аляксей Кароль і кіраўнік Галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі Украіны ў горадзе Кіеве Андрэй Крышчанка.

Тэрмін дзеяння забароны – да паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі.

На стан раніцы 21 сакавіка ва Украіне зарэгістраваны 41 лабараторна пацверджаны выпадак COVID-19, з іх 3 смяротныя. На тэрыторыі горада Кіева зарэгістраваныя тры выпадкі каранавіруснай інфекцыі.

Апошнія навіны