Сям'я экс-дырэктара «Элемы» прадае трохпавярховы маёнтак у Менску
- 21.03.2020, 20:31
Кошт – 1,2 мільёна даляраў.
Сям'я экс-дырэктара «Элемы» Аляксандра Трызонава за 1,2 мільёна даляраў прадае катэдж у прэстыжным раёне за Нацыянальнай бібліятэкай у Менску. Паглядзіце на гэтае жыллё, піша tut.by.
Дом плошчай блізу 660 квадратных метраў пабудаваны ў 2016 годзе.
Планаванне катэджа дазваляе падзяліць яго на дзве кватэры і жыць тут нават дзвюм сем'ям. Знутры трохпавярховы маёнтак выглядае вось так:
На цокальным паверсе знаходзіцца гатовая лазня. Арганізаванае месца для трэнажорнай залы, більярдавай, асобны гаспадарчы блок.
Плошча надзелу – 12 сотак. Ёсць магчымасць прыбудаваць яшчэ адзін дом, гаворыцца ў аб'яве.
Дом належыць бацькам Аляксандра Трызонава, якія жывуць у Францыі. З 2014 да 2019 года Аляксандр Трызонаў узначальваў «Элему», а да гэтага быў першым намеснікам дырэктара «Менскхлебпрама» і кіраўніком справаў амбасады Беларусі ў Расеі.
Адзін з суседніх дамоў належыць экс-амбасадару Беларусі ў Расеі Васілю Даўгалёву і ягонай жонцы.