BE RU EN

За арэнду трэба будзе плаціць больш

  • 21.03.2020, 18:22

З першага красавіка ў Беларусі вырасце базавая арэндная велічыня.

З 1 красавіка 2019 года да 31 сакавіка 2020-га базавая арэндная велічыня складае 16,9 рубля. Такім чынам павелічэнне склала 95 капеек, пішуць naviny.by.

Базавая арэндная велічыня штогод вызначаецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх коштаў за папярэдні год у дачыненні да папярэдняга і ўжываецца з 1 красавіка года, у якім вызначаная.

Базавая арэндная велічыня ўжываецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (дзеляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Апошнія навіны