BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі зафіксаваныя 76 выпадкаў каранавірусу

  • 21.03.2020, 16:48

61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях.

У Беларусі зафіксаваныя 76 выпадкаў каранавірусу. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 15 пацыентаў ужо выпісаныя з медыцынскіх устаноў, яшчэ 61 знаходзіцца ў лякарнях, піша tut.by.

«На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаныя і выпісаныя з медыцынскіх устаноў. Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад сталым медыцынскім кантролем і на лячэнні. Частка пацыентаў гэтай катэгорыі пасля праходжання лячэння ўжо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня», - паведамілі ў міністэрстве.

У краіне з 23 студзеня зроблена больш за 20 тысяч тэстаў на каранавірус.

20 сакавіка паведамлялася, што ў Беларусі за тры тыдні з моманту выяўлення першага пацыента зафіксаваныя 69 выпадкаў заражэння каранавірусам. У краіне вызначылі лякарні, дзе будуць надаваць дапамогу пацыентам з каранавірусам і падазрэннем на яго, прыпыненая планавая шпіталізацыя, змененыя правілы працы паліклінік.

Апошнія навіны