У Падмаскоўі за дзень ўдвая вырасла колькасць заражаных каранавірусам
- 21.03.2020, 15:23
Названыя нумары авіярэйсаў, пасажырам якіх неабходна тэрмінова звярнуцца да лекараў.
Колькасць хворых на каранавірус у Маскоўскай вобласці дасягнула 35, паведамілі ў аператыўным штабе кантролю і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам Маскоўскай вобласці, паведамляе РБК.
Напярэдадні ў аператыўным штабе заяўлялі пра тое, што ўсяго каранавірусам у Падмаскоўі заразіліся 18 чалавек.
Таксама ў штабе папрасілі выклікаць лекара або патэлефанаваць на гарачую лінію тых, хто прыбыў рэйсамі:
SU 2595 Мюнхен - Масква (07.03.20)
S7 3586 Верона - Масква (08.03.20)
LH 1452 Франкфурт-на-Майне - Масква (09.03.20)
SU 2403 Рым - Масква (14.03.20)
SU 2381 Жэнева - Масква (14.03.20)
SU 2385 Жэнева - Масква (15.03.20)
SU 205 Пекін - Масква (17.03.20)