BE RU EN

Беларускія студэнты: Наш страйк фактычна ўжо пачаўся

  • 21.03.2020, 13:20

Нават актыў БРСМ не ходзіць на заняткі - сваё жыццё даражэйшае.

Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта напісалі ў рэдакцыю тэлеграм-канала «Баста»:

- Страйк ужо фактычна пачаўся. Некаторыя групы напісалі калектыўныя заявы аб пераводзе на дыстанцыйнае навучанне. Частка лекцый учора і сёння былі вымушаныя скасаваць праз нізкую наведвальнасць. На парах - пару чалавек. Нават актыў БРСМ не ходзіць на заняткі - свае жыцці даражэй.

Выкладчыкі, у асноўным, падтрымліваюць, мэсэнджары і электронную пошту для здачы работ, кансультацый і тэстаў выкарыстоўваем ужо даўно. Цяпер найбольш дасведчаныя выкладчыкі ўкараняюць Google Classroom і Moodle, іншыя сістэмы дыстанцыйнага навучання. Даганяем увесь свет, які даўно імі карыстаецца.

Галоўнае пытанне - ці падтрымаюць нас астатнія ВНУ ў панядзелак ці ператворацца ў асяродкі распаўсюджвання інфекцыі?

Апошнія навіны