BE RU EN

За дзень у Італіі і ЗША зафіксаваныя па 5,5 тысяч новых выпадкаў каранавіруса

  • 21.03.2020, 11:39

Апублікаваная ўражальная інфаграфіка.

За апошні дзень Гішпанія, Нямеччына і ЗША выперадзілі Іран у колькасці інфіцыраваных каранавірусам.

Пра гэта сведчаць звесткі worldometers.info, перадае censor.net.ua.

У ЗША за ўчарашні дзень колькасць хворых каранавірусам павялічылася на 5594 чалавека. Там таксама зарэгістравалі 49 смерцяў.

У Італіі за гэты ж перыяд налічылі 5986 пацверджаных выпадкаў заражэння. Ахвярамі віруса сталі 627 чалавек.

У Нямеччыне колькасць хворых вырасла на 4528 чалавек. Памерлі 24. Зараз краіна набліжаецца да адзнакі на 20 тысяч паводле колькасці зарэгістраваных выпадкаў заражэння.

За ўчарашні дзень Гішпанія, Нямеччына і ЗША выперадзілі Іран паводле колькасці хворых. У Іране, у сваю чаргу, на каранавірус заразіліся 19 644 чалавек, у тым ліку 1 433 загінулі (149 за мінулыя дзень) і 6 745 ачунялі.

Апошнія навіны