#StayHome: лекары запусцілі флэшмоб, якія заклікае заставацца дома
- 21.03.2020, 10:35
Ініцыятарам акцыі стаў малайзійскі доктар Джы Цік Шэнг.
Лекары з Малайзіі запусцілі ў сацыяльных сетках флэшмоб #StayHome са слоганам «Я працую для цябе, застанься дома дзеля мяне». Яны фатаграфуюцца ў халатах і масках і заклікаюць усіх заставацца дома з салідарнасці да лекараў падчас пандэміі каранавіруса, паведамляе svaboda.org.
Ініцыятар флэш-мобу - малайзійскі доктар Джы Цік Шэнг, які апублікаваў супольны з калегамі здымак з заклікам заставацца дома.
«Мы працуем для цябе і тваёй краіны. Шчыра вашыя, работнікі шпіталяў. Мы таксама можам быць вашымі мужамі, жонкамі, дзецьмі, сваякамі або суседзямі. Так што, спадарства, зрабіце правільную справу і застаньцеся дома. Каб мы змаглі выратаваць крытычна хворых», - просяць лекары Малайзіі.
«Далучайцеся! Проста каб трохі разагнаць наш смутак, ха-ха. Мы сумуем па нашых сем'ях, так што дапамажыце нам крыху, га? Атрымлівайце асалоду ад карантыну і працай з дому, каб эпідэмія COVID-19 скончылася раней, чым мы думаем. Дзякую!», - заклікаюць у малайскай клініцы.
«Мы застаёмся тут для вас. Калі ласка, заставайцеся дома дзеля нас!», - просяць нямецкія лекары.
Грузінскія медыкі паведамляюць: «Мы застаёмся на працы для вас! Калі ласка, заставайцеся дома дзеля нас! STOPCOVID-19»
«Мы застаёмся тут для вас, калі ласка, заставайцеся дзеля нас дома!», - далучаюцца да флэш-мобу ўкраінскія лекары.
«Мы знаходзімся тут для вас, застаньцеся дзеля нас дома», - далучаюцца ў нямецкім Дзюсельдорфе.
«Тэрміновае паведамленне ад каманды анестэзіёлагаў».
«Мы на працы для вас. Заставайцеся дома дзеля нас».
«Мы дзяжурым у клініцы для вас. Заставайцеся дома дзеля нас».