BE RU EN

Фотафакт: Берасцейцы адправілі Лукашэнку плаваць на «Тытаніку»

  • 21.03.2020, 10:08

Карабель шалёнага капітана няўмольна набліжаецца да «каранавіруснай міны».

Стрыт-арт на тэму рэакцыі ўладаў на пагрозу каранавірус з'явіўся ў Берасці. Пра гэта Charter97.org паведаміў чытач.

Сэнс графіці жыхары Берасця расшыфроўваюць наступным чынам:

- У свеце віруе эпідэмія каранaвіруса, паўсюль ўводзіцца карантын, а дыктатарскі рэжым у Беларусі ўстурбаваны толькі адным - каб не было «панікі». Лекарам закрываюць раты, лячыцца прапануецца гарэлкай і катаннем на трактарах. Зараз нашу краіну можна параўнаць з «Тытанікам», шалёны капітан якога за секунду да відавочнай катастрофы крычыць «Без панікі!».

Апошнія навіны