«Лукашэнка, прадай свае рэзідэнцыі, «майбахі», самалёты з залатымі туалетамі - і ўводзь карантын!»
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ДАВОЛІ»
- 21.03.2020, 9:19
Жыццё людзей важнейшае.
Увесці карантын і ўсеагульнае тэставанне!
Гэта ратуе жыццё. Забяспечыць усіх маскамі і падтрымаць тых, хто застаўся без працы!
Мы - адзіныя ў Еўропе без карантыну. Лукашэнка заявіў, што ў Расеі катастрофа праз каранавірус. І нічога не зрабіў, каб абмежаваць заражэнне адтуль. Няма антысэптыкаў і якасных ахоўных масак. МНС ставіць у двары брызентавыя намёты. Пад інфекцыйнае аддаюць нават корпус анкалагічнага аддзялення. Хворым адмаўляюць у планавых аперацыях. Дзеля чаго гэта ўсё? Дзеля прыймання тых хворых, якія з'явяцца праз адсутнасць карантыну? Чакаюць, калі эпідэмія сама пойдзе на спад?
Плаціць за гэта будуць сваім здароўем і жыццём беларусы. Нас не пусцяць у іхныя спецыяльныя клінікі. Гэта нам Лукашэнка раіць лячыцца лазняй, гарэлкай і трактарамі. Хай лечыць так сваіх Міколку, Віціка і Змітрака. Яны стварылі сабе за дзяржаўны кошт асобны рай спецыяльных лякарняў за сотні мільёнаў даляраў і абслугай ды або студэнт ВНУ, якога чыноўнікі не пускаюць на карантын. А Міколка Лукашэнка агульную школу наведвае? Наколькі вядома - не.
Праз адвечную хлусню ўладам ужо ніхто не верыць. У грамадстве нарастае трывога. Хочуць давесці сітуацыю да панікі? Або пазбавіцца ад паджылых людзей, якія будуць цярпець насамперш?
Лукашэнка раскідаў сістэму аховы здароўя, лекары і медсёстры з'язджаюць працаваць за мяжу. Раскідаў эканоміку краіны і тлумачыць, што карантын - гэта «стратны для эканомікі крок». У іншых краінах людзям даюць матэрыяльную дапамогу, адтэрміноўкі крэдытаў і падтрымку малому і сярэдняму бізнэсу, забяспечваюць дармовыя тэсты, касуюць камунальныя выплаты.
Лукашэнка, забудзь пра свае асабістыя інтарэсы. Прадай свае рэзідэнцыі, «майбахі» ды самалёты з залатымі туалетамі.
Жыццё людзей важнейшае.
Уводзьце карантын!!!
Тэлеграм-канал «ДаВолі»