BE RU EN

Еўракамісія правядзе стрэс-тэсты для БелАЭС

  • 15.09.2016, 14:44

19-20 верасня Беларусь наведае дэлегацыя Еўракамісіі на чале з намеснікам кіраўніка генеральнага дырэктарата ў энэргетыцы Герасімасам Томасам.

Як паведаміў 15 верасня на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, праграма працоўнага візіту дэлегацыі прадугледжвае сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС, перамовы ў Міністэрстве энэргетыкі, МНС і Дзяржатамнаглядзе. Прадстаўнікі Еўракамісіі наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС, паведамляе БелаПАН.

"Асноўнай тэмай візіту будзе стрэс-тэставанне - ацэнкі рызыкі і бяспекі - АЭС, - сказаў Мірончык. - У сувязі з аварыяй на японскай АЭС "Фукусіма", якая адбылася ў сакавіку 2011 года, Еўракамісія і група еўрапейскіх рэгулятараў у сфэры ядзернай бяспекі ў мэтах падвышэння ўзроўню бяспекі атамных электрастанцый, якія эксплуатуюцца ў ЕЗ, распрацавалі метадалогію ўсёабдымнай ацэнкі рызыкі і бяспекі АЭС. Гэтая метадалогія больш вядомая пад назвай "стрэс-тэсты".

"Беларуская старана ўжо расчалася з правядзеннем стрэс-тэстаў. Да канца гэтага года плануецца закончыць гэтую дзейнасць. Затым вынікі стрэс-тэстаў будуць разгледжаныя Дзяржатамнаглядам і перададзеныя Еўракамісіі", - паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Нагадаем, уночы 10 ліпеня на будаванай АЭС адбыўся інцыдэнт - падчас выпрабавальнага ўсталявання корпусу рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох мэтраў. Пра гэты факт стала вядома толькі 25 ліпеня з паведамленняў у сацыяльных сетках.

Як паведаміў 14 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, "гэта было звязана з парушэннем правілаў перасоўвання цяжараў кранамі".

"Шэраг службовых асобаў парушыў гэтыя правілы, і адбылася няштатная сітуацыя. З першай хвіліны яна старанна аналізавалася як рэгулятарам, так і У выніку беларуская старана прыняла пастанову аб замене гэтага корпусу рэактара. Мы пра гэта паінфармавалі расейскую старану, яна гэтую пастанову прыняла, нас пачулі", - сказаў чыноўнік.

Апошнія навіны